Ёсць яна, ёсць (!) — прастора маральнай устойлівасці, у якой жывуць малюнкі разважлівых эмоцый і нараджаюцца адпаведныя гэтым малюнкам словы, і ў выніку з’яўляюцца запісы, пазбаўленыя непатрэбнага зместу. Менавіта з прасторы маральнай устойлівасці прыйшло да нас нацыянальнае хараство, і прыйшлі тыя творцы, для якіх непарушны закон: спачатку неабходна стаць чалавекам, а потым ужо паэтам, пісьменнікам... Палоннік гэтае прасторы, Уладзімір Сіўчыкаў напісаў кнігу “Высакосны год”, якой характэрна...
Існуе безліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку. Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя...
Кнігу прозы Уладзіміра Сіўчыкава склалі фрывольныя і дасціпныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгка чытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі.
У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.
Адрасуецца аматарам прыгожага пісьменства, а найперш прыхільнікам «літаратуры факту».