I радасць — нарэшце — прыйшла!..

За адным, пасля за другім паваротам вуліцы распасцерлася рыначная плошча. I там нашы коні i сані стаялі, спыніўшыся каля крамы. Потым на ганак выйшлі мама, Віліта, Юстын. А я падбягаў да ix ужо з усмешкай. Мокры, незашпілены.

Вусаты панурысты дзядзька, што быў маім шваграм, сказаў:

— Дайце рэспусту пугі i няхай бяжыць назад, як i сюды дабег!..

Штосьці так. Калі ж у словах не зусім дакладна, дык тон я памятаю добра.

А з маміных пазнейшых слоў помніцца тое, што яна тады падумала:

«Скулу табе, таўлўй! Каб я сваё дзіця...»

Нават заплакала. Але гэта пасля, калі мы ўжо ехалі.

Спачатку мы дваімі санямі павярнулі з плошчы ў бакавую вуліцу, да мамінай цёткі, а там пазычылі кажушок. Мама апранула мяне, каўнер кажушка наставит i падвязала хусткай. I вось я зноў сяджу ў перадку, спіной да нашай Сіўкі, носам да мамы, i ногі мае не толькі ў сене, але i накрыты коўдзеркам, таксама пазычаным. I мне так добра — i цёпла, i свайго дамогся, i лепш пра гэта не скажаш!..

Маці была, як на мой сённяшні лік, яшчэ не старая, пяцьдзесят другі, i модная характарам. Аднак i на гэта ў яе хапала цяжару. Года яшчэ не было, як аўдавела, засталася на разбуранай вайною гаспадарцы з трыма хлапчукамі. Старэйшаму толькі чатырнаццаць. А гэты...

Тут я спыняюся, каб не расчульвацца. Бо i не плакала яна, думаецца цяпер,— слёз яе няма ў маёй памяці, яны былі, відаць, толькі ў мамінай душы.

Маўклівай... Самотнай!.. Дачка i зяць?.. Значна пазней я пачаў разбірацца, што да чаго, чаму яна i ехала асобна, на сваім вазку, чаму яна i «скулу табе!», хоць не сказала, a толькі падумала...

Далей была дарога, якая i не здоўжылася, i закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі, не надта старэйшыя за мяне, i тая, трэцяя, з-за якое мы прыехалі, зусім маленькая, на падушцы. Была сястра, таксама як i Віліта, падобная больш на цётку, i быў яшчэ адзін швагер, дзядзька не толькі вусаты, але i з барадой... Было б што яшчэ расказачь.

Ды мне далей успамінаць не хочацца. Мой дзікі бег i крык, няхай сабе i пястунскі, чатыры зімовыя кіламетры, а потым мама, сані, кажух, перамога — гэта важней за ўсё!


ДАМАЎНІК


На тры гады старэйшы брат Міхась пасвіў каровы, а я то выганяў свіней на бліжэйшую пашу, то больш дамаўнічыў. У такога дамаўніка былі i абавязкі i, вядома ж, выбрыкі. Абавязкі — ну, перш за ўсё хаты, двара, саду i агарода пільнавацца, бурачання свінням нарваць-накрышыць, укапаць пад вечар бульбы, сустрэць авечак, вылучыць ix з агульнай чарады. А з усіх выбрыкаў мне вось успомніўся той цудоўны напітак, які мы з госцем-сябруком рабілі.

Маці наша была запаслівая. У пограбе, перагароджаным на бульбу i на бочкі, стаяла капуста, шаткаваная i галоўкамі, салёныя агуркі, усё амаль да новага. Так што суседкі прыходзілі «пазычаць», а гаспадыні, пэўна ж, гонар. I была яшчэ бачулка хлебнага квасу. Халодненькага! Пілі мы яго з сябрам i так, рабілі i «віно». Гарэлка тады прадавалася часта ў літровых бутэльках: «Вудка чыста, моцы чтэрдзесьці пеньць», а то i мазур у сукмане, узняўшы кілішак: «Вып'ем, куме, ешчэ раз!» Адна такая i ў нашай каморы была. Там жа, у старой, карычнева-памаляванай шафе, стаялі слоікі з варэннем, a ў кухні на паліцы была сода. У бутэльку, не да самага верху напоўненую, далівалася на акрасу i солад варэння, радчэйшага. Тады асцярожна, каб без пары не шумнула, усыпалася трошкі соды i туга ўціскаўся корак. Два кубкі i два «рассохлыя» пітакі стаялі напагатове. Галоўны майстар, сам дамаўнік, боўтаў бутэльку нядоўга — шумны выбух выбіваў той тугі корак, пена шугала наверх, кубкі напаўняліся, на верхнія губы надзяваліся пенныя вусы, а потым мы пацмаквалі, выдатна задаволеныя тым, што п'ецца, i тым, што i яшчэ ж у літроўцы маецца — на даліў!..

Былі i іншыя выбрыкі — у сірочай распусце.

У старой карычневай шафе i ўлетку было янічэ, як я ўжо сказаў, трохі леташняга — у нас казалася: такрошняга — варэння, дзе на паўслоіка, а дзе толькі на дне. Вішнёвае, чарнічнае, брусніцы з грушамі. Аднойчы я, ужо без сябра, так раскошна захапіўся рэшткамі вішнёвага ў паліваным слоіку, што не пачуў, як наш Мікола, ужо дзяцюк, не ўбачыўшы мяне на вуліцы, як найчасцей бывала, сам адчыніў вароты i ўехаў з возам снапоў на двор. Як прадчуваючы штосьці, ён спыніўся, лейцы на плот, а сам з сяней у адчыненую камору. «А гэта што?!» — «Як што? — адказаў яму я, ужо заслужаны хатні манюка.— Мама сказала, што слоік трэба апаражніць, даесці». МІкола выйшаў i, пакуль нам скідаць у гумне снапы, узяў на кухні другую лыжку... Праз дзень-два маці заўважыла апусценне слоіка i, ведаючы, з к а го пачынаць, паклікала мяне. Мне што — я сказаў, што мы з Колем удвух. Не памятаю, ці маці тады адмахрыла мяне, ці абышлося ўшчуваннем. Памятаю затое, што Мікалай — «гаспадар, называецца!» — мне не адпомсціў.

Наогул, хочацца сказаць, мне ад яго за ўсё маленства дасталося толькі адзін раз. Дый то не вельмі — проста ляпнуў ззаду па настаўленым кажушным каўняры. Коля быў тады ў мястэчку, чагосьці прыязджаў у санках-вазку, i якраз падышло так, што вучоба ў нас закончылася i нам з Толікам пашанцавала, вярталіся дамоў панамі. Пад горку Міколу спатрэбілася спыніцца, ён перадаў мне лейцы, а сам, сышоўшы з дарогі, павярнуўся ад ветру. Дахаты было зусім ужо блізка ад павароткі з гасцінца. Я азірнуўся, i мне чамусьці здалося, што ён, воддаль ідучы за санямі, махнуў мне рукою, каб мы сабе ехалі адны. Паганяць не трэба было, дарога па вуліцы вёскі пайшла, што называецца, спахбва, з лёгкім нахілам, добра адгладжаная санямі. Мы i патрухцелі. А ён, у цяжкай бурцы, дабрыў да нашага двара пехатой i там ужо, пакуль распрагаць, аддаў мне трохі майго — у каршэнь.

Успомнілася цяпер, пітпучы, як увосень сорак першага года, ідучы з палону, паміж Бярозаўкай i Наваградкам я сустрэў фурманку. Знаёмае, як для пачатку хвалявання, убачылася ўжо ў кабыле, якая старанна тупала па пяску, а потым i ў двух мужчынах, што драмалі пад казыркамі кепак. I тут я пазнаў у адным з мужчынаў вушаста-заікастага Ваёдзю, заI о рек а га крамніка, i ў той жа момант — нашага Mi кала я. Пасля двух з палавінай гадоў суровай, поўнай трывог разлукі я ca шчаслівым надрывам гукнуў: «Ко-ля!» А ён, не спыніўшы кабылы, саскочыў з воза...

Яны тады, для поўнай дакладнасці кажучы, ехалі ў Бярозаўку па аконнае шкло, бо завод ацалеў.

Пішу i думаю, што ўжо i яго, Мікалая, няма ажно дваццаць чатыры гады...

I пра тое таксама, як гэта хораша — век пражыць з братам, ні разу не пасварыўшыся, нічым не прымуціўшы светлую памяць...


ГЛЫБІНЯ


А яшчэ ж i калодзеж, у які так добра i крыкнуць, i заспяваць, у які так неадчэпна, па-дурному хочацца часамі плюнуць...

У дварэ нашай Віліты, якая замужам так даўно, што першыя дзеці яе старэйшыя за мяне, каля плота, дзе круты ўзгорак ад высокага пераду хаты спусціўся да самай вуліцы, быў найглыбейшы ў вёсцы калодзеж. У шырокім, ria баках заплеснелым драўляным зрубе, з круцёлкай, на якой наматаны даўжэзны ланцуг. Зірнеш у тое страншае прадонне — вада ледзьледзь свіціцца, як быццам у самым-саменькім асяродку Зямлі. Пра тое, што яна — вялізна-вялізарны глобус, я ўжо чуў ад старэйшых братоў.