І вось аднойчы яны раптам зьніклі абодва. Апоўдні толькі прыбягае Жук адзін. Віляе, віляе хвастом, быццам нешта хоча сказаць, ды ня можа.

— Дзе-ж ты, нягоднік стары, козьліка дзеў? — накінулася мама. — Скавычы вось цяпер, як сабака, адзін. Сорамна, цьфу!

І што-ж, Жук і праўда стуліўся, прыгорбіўся, быццам ад сораму, і моўчкі палез у будку.

* * *

Дзень няма козьліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён зьгінуў назаўсёды.

Аднак на другім ужо тыдні дачуваемся, што наш «вэтэрынар» жывы, што ён ажно ў Лядах — трэцяй вёсцы ад нас па дарозе да цёткі Марылі. Вось ліха — няўжо яны йшлі туды?..

Я гэта за кіёк і пайшоў у Ляды, кілёмэтраў зь пяць па гасьцінцы. Прышоў, іду па вёсцы. Хацеў толькі каго-небудзь спытацца, дзе тая Янкава Стэпка жыве, у якой апынуўся козьлік, ажно бачу: на нейчым дварэ, у садку, стаіць мой «вэтэрынар!» Стаіць пад яблыняй дыбка і ўсьпінаецца, каб дастаць на галінцы лісток. А вокал яго дзеці.

— «Вэтэрынар!» — гукнуў я яшчэ ад варот. А ён — пазнаў, нябось, — «ме-е-е»! — і бяжыць мне насустрач.

— А што, паслухаў, схадзілі? У прочкі хацеў уцякаць!

А ён штурхель мне рагамі. Таксама хацеў-бы нешта сказаць ды ня можа.

Вышла з хаты жанчына, тая самая, мусіць, Янкава Стэпка, ды кажа:

— Гэта-ж я вось раненька вышла на вёску, а ён ляжыць на мастку і ўцякаць не ўцякае. Замарыўся, відаць. Я гэта за рогі яго ды дахаты. А чорны сабака — таксама, мусіць, ваш — за мною «грр!». А я гэта хвартух расьперазала ды як махну на яго, дык ён і пабег ад мяне. Доўга круціўся каля нашай хаты, пакуль малыя, каровы гонячы, не патурылі яго зь вёскі. А гэты, вось бачыш, прывык.

Цётка, дык тая нічога, — бяры, — кажа, калі ён ваш, — але ад малых я ледзь адпрасіўся: прывыклі да казла, не аддаюць.

Начапіў я козьліку аборачку на рогі і павалок з двара.

Мне дахаты сьпяшацца трэба, а «вэтэрынар» — хоць ты яму што хочаш: дрэ-дрэп ды годзе. Папасу я яго трохі каля прысад і далей. Ужо зусім пад вечар дабрылі мы дахаты.

Ну-ж і ўводзіны былі! Распытваюць мяне, сьмяюцца. А малых дык цэлая чарада за намі ўчапілася.

Падвёў я «вэтэрынара» да Жукавай будкі. Вылез Жук, панюхаў козьліка, а той толькі рагамі таўхель яго, а сам адышоўся і лёг.

— А ну, — кажа мне дзядзька Паўлюк, — шасьні гэта, Лявон, на паперку. Гэта-ж, брат, казка, жывая казка! І трэба-ж ліха ім, надумацца ды згаварыцца!..

— «Вэтэрынар!» — кажу я козьліку. А ён толькі павярнуўся.

— Ну што-ж, ідзі раскажы, як вы ў госьці хадзілі, будзем казку пісаць.

А ён навет і ня ўстаў.

І вось я запісаў гэта сам. Праз дваццаць год, а ўсё-ж такі запісаў.

ПАСЫНАК

Прыйшоў я ўчора з каўзачкі — мокры, мокры! — i тапчуся ў сенях, канькі хаваю. А мачаха нашая — тыц з кухні:

— Дзе ты, зладзюга, быу?

— Дзе быў, дзе быў… У карчме гарэлку піў. Выпіў чарку, выпіў дзве, закружыла ў галаве…

— Я табе зараз як дам, дык табе не толькі ў галаве закружыць, здыхата ты!

— Дасі, дасі… Вельмі ты мацера…

А яна мне бац па вастрыі. «Цякай!» — кажу я, — а яна мне зыоў ды зноў!.. Я ўжо шдзе «цякай», сам: драла ў хату. А яна мне яшчэ дзвярамі ды па пятах!

— Пан бог з намі, што гэта за кабета? кяжз. нашая баба.

А я разуўся, залез на печ ды ўголас. «Ну, — думаю, — зараза ты, буду плакаць, пакуль тата з лесу прыедзе». Роў я, роў, выў-выў, скавытаў-скавытаў, а потым чую — Прузыня, што ў нас з кудзеляй с я дзіць, ціха пытаецца:

— А за што яна таўчэ яш, свацейка? Ашалела, ці што?

— A маўчы, мілая, — таксаіуіа ціха кажа баба. — Хай яе пярун паб'е. Ці ж гэта пяршынка! Ліха ёй, як звер: дарвецца да малога i лупцуе, як па жывёліне. Ну, за што, за што ты яму кроў пусціла, каб ты пусціла журам, каб ты?..

«Кроў пусціла», — надумаў я ды мац сябе за нос. А ён гэта патрошкі ўжо i шчымець пераставаў. Памацаў i гляджу: мокрае, ды не кроў. Але ўзяў мяне жаль, i я сабе зноў зацягнуў: «Ы-ы-ы…» Пасля мачаха нечым забразгала ў сенях, дык бабы цыц, ні славечка. Толькі ціхенька тоўх ды тоўх у кудзелю, а верацёны жжум ды жжум…

Зайшлі мае рукі з пары, i ногі таксама, а пасля гэтак цёпленька зрабілася… Падлажыў я рукі пад сябе, каб не гэтак горача было, i гляджу на столь.

Нашую бэльку шашаль патачыў, той самы, што скрыпае ноччу. Нейкія ўзоры ды ўзоры, i на канце, i на сярэдзіне. У сё роўна як мне летась Ганчарыха во лава вылівала, пасля таго, як мяне Рыгорава Падласка на рогі падняла. Эх, расплавілі бабы волава ў лыжцы ды боўць яго ў міску. «Карова, дальбог, карова! Во, во, i ногі, i рогі!» I ўсе мы схіліліся над міскай, глядзім. А там такія вось разгіракі, як тут, на бэльды, ніякай каровы няма. Я й кажу ім тады, a яны мне: «Ты яшчэ малы, дурны…»

Глядзеў я, глядзеў, i начало мне патрохі вярзціся. Во Базылёва вага, ды крывая. Во якраз як кабыла спераду, толькі над зад распаўзлося i замест заду з хвастом — сыр у клінку. Утаропіўся я ў гэты сыр, а там ужо i нос, як бульбіна, i песслыіікі, як у Бугаёвага Мікіты… «Уу!» — наставіў я яму губы i ціхенька засмяяўся… А потым чую — Прузыня кажа:

— Сціх нешта, бедненькі, мусіць, заснуў…

«Пачакай жа ты, Проська, — надумаў я, — што вы цяпер будзеце гаварыць? Мачаха некуды пайшла, дык вы i смелыя…» Прытаіўся i слухаю.

— Я ўжо й кажу не раз, свацейка, — пачала, памаўчаўшы, Прузыня, — твой Герасім такі чалавек, а што ён узяў!..

— Пагібель, мілая, у хату, — адказвае баба. — Яна яму ўжо ўсе костачкі пераела, не токма што. Малога гэтага, — га к i ж хоць i не роднае, a ўсё ж такі дзіця, — што зарве, так i лупцуе. A ўжо мне дык i не пісні.

— Але, свацейка, спадзявалася ж ты хіба? Адзін сынок, увесь век петавала, збірала, i нябожчык Пятрусь, хай са святымі спачывае, таксама. А тут табе такая нешкарадзь бушуе!

— Мне-то ўжо, мілая, што, — дзень мала, два многа, але самому з кім веку дажыць, з кім слоўца прамовіць? Казала: глядзі! Дык не! Уплёўся да гэтае, урэзаўся, як чорт у сухую грушу. I года нават па Мані-нябожчыцы не паплакаў. Гарасім, Гарасім, — кажу тыя разы, дык куды там! «Мамаша такая жонка ўсім насы падатрэ. Красавіца, кроў з малаком, a глаўна — вумная, за словам у кішэнхо не палезе…» А гэтая красавіца на другім годзе карову даіла, а ён нешта сказаў — пзўна ж, гаспадар! — дыкяна, мілая, цэленькі ўдой ды бабах яму на галаву! Улятае ён у хату — пан бог з намі! — па чубе, па вусах белыя pari дякуць, з кажушка на зямлю капае… «Заб'ю, дальбог, заб'ю!.. Мамачка, што мне рабіць?!» Што ж ты, сынку, будзеш цяпер рабіць — аблізвайся.

— Я й кажу, свацейка, — гаворыць Прузыня, — тае ночы, намятаеш: пасля пажару, нешта над свет… Я ўжо прачнулася, да печы, а тут гвалт на дварэ, тарарам — то баба, то дзіцячы голас. Я гэта спадніцу на сябе ды ў сені. Чую — валтузяцца на вашым падворку. Ён усё: «Ціха ты! Злезеш?», а яна: «Забівае, гвалт!» А Макар Забабулаў — бу, бу, бу — ваўкалак гэты: «Заткні ты ёй горла, Гарасім!..»

Ляжу я на печы ды думаю: «Глядзі ты, Проська, бачыла!» Бо i праўда. Тата хацеў тады дзядзьку Макару па дрэва ехаць, а мачаха яму яшчэ вечарам кажа: «Не паедзеш, кабыла мая, пасажная». Тата хацеў раненька, да свету яшчэ, цішком уцячы, запрог ужо нават, а мачаха выскачыла ў адной кашулі, села на зямлі, ногі ў спіцы i гвалт! Я таксама на двор, таксама ў адной кашулі. Мачаха кажа: «Крычы, Косцік, гвалт, маму рэжуць!» А мне што? Я: «Па-жар!», на ўсё горла. Дзядзька ж мне пугаю па галышах як цяў — ажно закруцілася! Мачаха — да яго i, эх, шчапіліся! Яна думала — гэтак, як з татам, ды Макар нябось пугаю чосу як даў!.. А тата скача вакол ды ўсё: «Макар, Макар, давольна!» Дурань тата! Я б тады па кабыле ды драла, нябось не дагнала б! А то яна яму тады яшчэ юшку спусціла, i кабылы не дала, i тры дні ў печы не паліла.

А бабы ўсё сваё.

— I ліха ж яго, мілая, ведае, — кажа нашая баба, — каму як каму, а мне дык заўсёды найгорш! Пагрызуцца, дык ён тады ўжо сэплі папусціць ды да мяне: «Ма-ма-ша…» То не спяць разам па сварцы, яна яго да сябе ні ў зуб, а то дык… Хай ужо бог даруе святым чацвяргом…