Реклама полностью отключится, после прочтения нескольких страниц!




* * *

Ай, гуляй-гуляй, шчука-пладіца,
Калі цёпла вадзіца.
Пойдзеш на мора, на сіні азёры,
Гуляці не будзеш.
Ай, гуляй, гуляй, млода
Клаўдзічка
У роднай мамкі.
Пойдзеш к свёкарку,
Гуляці не будзеш.
Цябе маладу пашлюць па ваду,
Самі сядуць абедаці.
Прянясла вады — на сябе бяды.
Ёсць каму піці даці,
Даць i старому, даць i малому,
I міламу маладому.
Лыжачка лясніць, слёзачка
капніць,
Я й паабедала.


* * *

A ў майго татулькі двор над вадою,
А двор над вадою, сад над ракою.
— A пусці, татулька, мяне ў сад
пагуляць,
Не буду, не буду вішань шчыпаць.
Выкрышу, выкамлю вінаградачку,
Прынясу к татульку на парадачку:
— Парай, татулька, а як мне жыць,
Ці замуж ісці, a ці дзеўкай быць?
— Калі дзеўкай быді, накрасуешся,
Калі замуж ісці,нагаруешся,
Дробненькіх дзетачак нагадуешся.


* * *

Як пайду малада быстрай ракою,
Адламлю каліну правай рукою.
А тая каліна на руках звяла.
А я свайго татульку ў госці звала:
— А прыедзь, татулька,
Прыедзь родненькі.
Буду частаваць, буду я вельмаваць,
Буду я татульку ўсю праўду казаць.
А ўчора з вячора мяне свёкар біў,
А біўшы-журыўшы, сам у пір
пайшоў.
У піру ходзіць, пахваляецца:
— А добра, як добра чужых
дзетак біць.
Яна ж у мяне не прасілася,
Толькі слёзкамі вымывалася,
Бяленькім рукоўком выціралася.


* * *

У майго свёкаркі двор на памосце,
У яго за стал ом любыя госці.
У майго свёкаркі двор над ракою,
У майго свёкаркі сад над вадою.
Тут я п'ю, тут я п'ю, тут я гуляю,
Як тая рыбінка сярод Дунаю.
Прыплыла к беражку,
страпянулася,
Я ж сваім злоснічкам наругнулася.


* * *

Добра мне, добра мне
За маім дзедам,
Не маю клопату
За яго хлебам.
У карчомку ён ідзець,
Я за ім следам.
З карчомкі ён ідзць,
За ручку вядзець.
Прывёўшы дамоўкі,
Пасцельку сцеліць,
Паслаўшы пасцельку,
Спаткі ён кладзець:
— Cпi, мая бабулька,
Да бе лага дня.
Ў мяне ж вас не дзесяць,
Ты ў мяне адна.


* * *

А дайце мне, дайце
Сем чарак гарэлкі.
Ай, адну мне дайце,
Каб я пасядзела,
А другую дайце,
Каб я пасмялела,
А трэцюю дайце,
Каб я пагуляла,
Чацвёртую дайце,
Каб я папяяла,
А пятую дайце,
Збрую сабірайце,
А шостую дайце,
Коні запрагайце,
А сёмую дайце,
Дамоў выпраўляйце!

ВЯСЕЛЛЕ

Звіўся рой пад гарой,

Ляцець хочаць...


* * *

Гойкнуў баравік на бару:
— Сабірайцеся, грыбочкі, на вайну.
Паедзем апеначак ваяваць,
Каторая лепшая, з сабой браць.

Гойкнуў маладзік за сталом:
— Сабірайцеся, сваточкі, ўсім
гуртом.
Паедзем паненачак выбіраць,
Каторая ў вяночку, з сабой браць.


* * *

Сядзіць зайка пад ёлачкай, вочкі
трэць.
Едзідь хлопец жаніціся, зайку
б'ець.
— А не бі мяне, не страляй мяне,
хлопча.
Ці я табе дарожачку перабег,
Ці я тваіх конікаў сапудзіў,
Ці я табе тваю дзяўчыну адгудзіў?
А перабег табе дарожку шэры воўк,
A сапудзілі тваіх конікаў галубцы,
A адгудзілі тваю дзяўчыну
малайцы.


* * *

Па полю дымы дымяць,
А па дварэ шатры стаяць.
Пад тымі шатрамі
Петрачок з сястрамі.
— Сястрыцы-парадніцы,
Парайце парадачку,
Ці Богу маліціся,
Ці ехаць жаніціся?
— Браціка наш родненькі,
Памолімся Богу,
Паедзем у дарогу.

А
А
Настройки
Сохранить
Читать книгу онлайн Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... - автор Рыгор Иванович Бородулин или скачать бесплатно и без регистрации в формате fb2. Книга написана в 2004 году, в жанре Поэзия. Читаемые, полные версии книг, без сокращений - на сайте Knigism.online.