— Ну, Якслі? — Вальдэморт звярнуўся да іншага канца стала. Свет каміна дзіўна ўспыхваў у яго чырвоных вачах. — Міністэрства будз нашым да наступнай суботы?

Усе галовы яшчэ раз павярнуліся. Якслі выпрастаў плечы.

— Мой Лорд, па гэтым пытанні ў мяне ёсць добрыя навіны. Я — з цяжкасцю і пасля прыкладання вялікіх намаганняў — змог паспяхова накласці заклен Імперыюс на Піюса Цікнэса .

Многія з тых, хто сядзеў побач з Якслі, былі ўражаны: яго сусед, Долахаў, мужчына з выцягнутым, скасабочаным тварам, папляскаў яго па спіне.

— Гэта — пачатак, — сказаў Вальдэморт. — Але Цікнэс — толькі адзін чалавек. Скрымджэр павінен быць акружаны нашымі людзьмі перш, чым я распачну дзейнічаць. Адзін няўдалы замах на жыццё міністра адкіне мяне ў пачатак доўгага шляху.

— Так, мой Лорд, гэта праўда. Але вы ведаеце, што як кіраўнік дэпартамента Забеспячэння Магічнага Правапарадку, Цікнэс мае рэгулярны кантакт не толькі з міністрам, але таксама і з кіраўнікамі ўсіх іншых аддзелаў Міністэрства. Я думаю зараз, калі пад нашым кантролем такі высакапастаўлены чыноўнік, захапіць іншых будзе лёгка. А затым яны могуць супрацоўнічаць, каб скінуць Скрымджэра.

— Пакуль наш сябар Цікнэс не выяўлены да таго, як ён перацягне астатніх, — сказаў Вальдэморт. — Ва ўсякім разе, застаецца малаверагодным, што Міністэрства стане маім да наступнай суботы. Калі мы не можам чапаць хлапчука ў яго прытулку, то мы зробім гэта, калі ён будзе пераязджаць.

— У нас тут перавага, мой Лорд, — вымавіў Якслі, які, здавалася, наладзіўся атрымаць ухваленне. — У нас ёсць некалькі чалавек у дэпартаменце Магічнага Транспарта. Калі Потэр трансгрэсуе або выкарыстае Лятучую Сетку, мы неадкладна даведаемся аб гэтым.

— Ён не скарыстаецца гэтым, — сказаў Снэйп. — Ордэн сцеражэцца любога віду транспарта, які кіруе або рэгулюе Міністэрства. Яны падазраюць усе, што звязана з Міністэрствам.

— Тым лепш, — сказаў Вальдэморт. — Ён павінен будзе перамяшчацца ў адкрытую. Безумоўна будзе лягчэй захапіць.

Вальдэморт ізноў паглядзеў на цела, якое марудна верцелася, перад тым як працягнуў:

— Я асабіста займуся хлапчуком. З-за яго адбылося задужа шмат памылак. Некаторыя з іх былі маімі. Сваім жыццём Потэр абавязаны ў большай ступені маім памылкам, а не сваім Трыюмфам.

Кампанія за сталом глядзела на Вальдэморта са страхам. Кожны з іх баяўся быць абвінавачаным у задужа доўгім існаванні Гары Потэра. Вальдэморт, здавалася, гаварыў сам з сабой, звяртаючыся толькі да цела, якое вісела без прытомнасці.

— Я быў неакуратным. Я не скарыстаўся паспяховымі шанцамі, і таму ўсе мае лепшыя планы ішлі па ветру. Але зараз я ведаю лепш. Я разумею тыя рэчы, якія не разумеў раней. Я павінен быць тым, хто заб’е Гары Потэра. І я буду.

На гэтых словах, як адказ на іх, неспадзявана раздаўся жудасны енк, зацянушыся крык пакуты і болі. Многія за сталом уражана паглядзелі ўніз, так як гук здавалася, зыходзіў у іх з-пад ног.

— Галахвост , — сказаў Вальдэморт, не змяняючы свайму ціхаму ўдумліваму тону і не зводзячы погляду з цела. — Няўжо я не гаварыў з табой аб утрымліванні нашага вязня ў цішыне.

— Так, м-мой Лорд, — уздыхнуў маленькі чалавек, які сядзеў у сярэдзіне стала. Ён сядзеў настолькі нізка, што яго крэсла на першы погляд здавалася пустым. Зараз ён астаўляў сваё крэсла і выходзіў з пакоя, пакідаючы за сабой цікаўны сярэбраны свет.

— Як я гаварыў, — працягваў Вальдэморт, звяртаючыся да напружаных твараў сваіх паслядоўнікаў. — Зараз я разумею лепш. Напрыклад, мне неабходна запазычыць палачку аднога з вас, перад тым, як я пайду забіваць Потэра.

На тварах вакол адбілася хваляванне, нібы ён абвясціў, што возьме ў кагосьці з іх рукі.

— Няма добраахвотнікаў? — папытаў Вальдэморт. — Люцыюс, я не бачу больш прычын, каб ты насіў палачку.

Люцыюс Малфой падняў вочы. У свеце каміна яго скура здавалася жаўтлявай, як воск, а вочы запаўшымі і змрочнымі.

— Мой Лорд?

— Твая палачка, Люцыюс. Мне патрэбная твая палачка.

— Я…

Малфой паглядзеў у бок сваёй жонкі. Яна глядзела прама перад сабой, гэтак жа бледная, як і ён. Яе доўгія светлыя валасы струменіліся ніжэй плячэй па спіне, а рука пад сталом сціснула запясце Люцыюса. Пры яе дотыку, Люцыюс засунуў руку ў мантыю, дастаў палачку і працягнуў Вальдэморту. Вальдэморт прыблізіў яе да сваіх чырвоных вачэй, уважліва даследуючы.

— Што гэта?

— Вяз, мой Лорд, — прашаптаў Малфой.

— А стрыжань?..

— Дракон… сардэчная мышца дракона. — Добра, — сказаў Вальдэморт. Ён выцягнуў сваю палачку і параўнаў даўжыню. Люцыюс зрабіў інстыктыўны рух: на секунду здалося, што ён чакаў атрымаць палачку Вальдэморта ў абмен на сваю. Вальдэморт не прапусціў жэста. Яго вочы зверавата павялічыліся.

— Даць табе маю палачку? Маю палачку?

Частка прысутных хіхікнула.

— Я даў табе волю, Люцыюс. Табе гэтага мала? Але я заўважыў, што ты і твая сям’я ў апошнія дні здаецеся меней шчаслівыя… Гэта з-за маёй прысутнасці, якая цябе абмяжоўвае, Люцыюс?

— Не… не, мой Лорд!

— Хлусня, Люцыюс…

Прыглушаны голас, здавалася, працягваў шыпець, нават калі жорсткі рот скончыў рухацца. Адзін або два чараўніка ледзь душылі дрыготку, калі шыпенне стала яшчэ гучней. Можна было пачуць, як нешта цяжкае слізгала пад сталом па падлозе.