Велізарная змея марудна запаўзла на крэсла Вальдэморта і змясцілася спачыць на яго плячах. Яна была бясконца доўгай, таўшчынёй з нагу мужчыны, з неміргаючымі вачамі з вертыкальнымі зрэнкамі. Усё яшчэ гледзячы на Люцыюса, Вальдэморт пагладзіў істоту доўгімі тонкімі пальцамі.

— Чаму ж Малфоі выглядаюць такімі няшчаснымі побач са сваімі паплечнікамі? Маё вяртанне, мой прыход да ўлады — не тое самае здарэнне, якога, як яны сцвярджалі, жадалі на працягу многіх гадоў?

— Вядома, мой Лорд, — сказаў Люцыюс Малфой, выціраючы дрыготкай рукой пот з верхняй губы. — Мы сапраўды гэтага жадалі… вельмі.

Злева ад Малфоя яго жонка дзіўна коратка кіўнула, адводзячы вочы ад Вальдэморта і змяі. Справа, яго сын, Драка, які пільна глядзеў на цела, якое рухалася ўверсе, кінуў позірк на Вальдэморта і тут жа адвеў вочы, баючыся сустрэць позірк у адказ.

— Мой Лорд, — пачала цемнавалосая жанчына з сярэдзіны стала голасам, поўным хвалявання, — гэта гонар, прымаць вас тут, у доме нашай сям’і. Большага задавальнення не можа быць.

Яна сядзела побач са сваёй сястрой, але яе адрозненне ад сястры складалася не толькі ў колеру валасоў і цяжасці павек вачэй, а і ў паводзінах: Нарцыса сядзела прама і была быццам не ў гэтым пакоі, Белатрыса ж нахілілася да Вальдэморта, так як словы не маглі прадэманстраваць усёй яе ахвоты быць бліжэй.

— Большага задавальнення не можа быць, — паўтарыў Вальдэморт. Нахіліўшы галаву, ён разглядаў Белатрысу. — Гэта значыць шмат, Белатрыса, ад цябе.

Яе твар заліла чырвань, з вачэй лінулі слёзы захаплення.

— Мой Лорд ведае, што я гавару толькі праўду!

— Большага задавальнення не можа быць… нават у параўнанні са шчаслівым здарэннем, якое, як я чуў, адбылося ў вашай сям’і на гэтым тыдні?

Яна неразумеючы ўнурылася на яго з адчыненым ротам.

— Я не ведаю, што вы пад гэтым падразумеяце, мой Лорд.

— Я гавару аб тваёй пляменніцы, Белатрыса. І вашай, Люцыюс і Нарцыса. Яна толькі што ажанілася на пярэваратні, Рымусе Люпіне. Вы павінны так ганарыцца.

За сталом выбухнулі смехам. Многія нахіляліся наперад, каб абмяняцца мнагазначнымі позіркамі, некаторыя білі ў стол кулакамі. Гіганцкая змяя, неадабраючы хваляванне, адчыніла шырокі рот і сярдзіта зашыпела, але Пажырацелі Смерці і вухам не павялі: так дужа яны захапіліся знявагай Белатрысы і Малфояў. Твар Белатрысы, нядаўна пачырванеўшы ад шчасця, зараз пакрылі выродлівыя чырвоныя плямы.

— Яна нам не пляменніца, мой Лорд, — закрычала яна, перакрываючы смех. — Мы — Нарцыса і я — ніколі ў вочы не бачылі нашую сястру, з тых самых пор, як яна выйшла замуж за бруднакроўку. Гэтае агіднае дзіця не мае адносін ні да кога з нас. І тая жывёла, за якую яна выходзіць замуж, таксама.

— Што скажаш Драка? — папытаў Вальдэморт. І хаця яго голас быў ціхі, але ён добра чуўся скрозь свіст і кепікі. — Будзеш калыхаць шчанят?

Смех узмацніўся. Драка Малфой з жахам глядзеў на бацьку, які ўнурыўся на свае калені, затым злавіў вочы маці. Яна неадчувальна узварухнула галавой, вярнула сабе абыякавы выгляд і ўтаропілася ў сцяну.

— Досыць, — Вальдэморт паглажваў сярдзітую змею. — Досыць.

І смех адразу сціх.

— Многія з нашых самых старых генеалагчных дрэў робяцца з цягам часу крыху хворымі, — сказаў ён, паколькі Белатрыса затаіўшы подых глядзела на яго з упрошваннем. — Вам не трэба вычысціць свой род, каб ён стаў здаровым? Выражце тыя часткі, якія пагражаюць здароўю астатніх.

— Так, мой Лорд, — прашаптала Белатрыса. Яе вочы ізноў напоўніліся слязьмі падзякі. — Пры першым ж шанцу!

— Вы павінны зрабіць гэта, — сказаў Вальдэморт. — Як у вашай сям’і, так і ва ўсім свеце… мы выражым язву, якая атручвае нас. Застануцца толькі людзі сапраўднай крыві…

Вальдэморт падняў палачку Люцыюса Малфоя, накіраваў яе на фігуру, якая марудна вярцелася над сталом, і каротка ўзмахнуў. Фігура са стогнам ачулася і пачала барацьбу супраць нябачных пут.

— Ты пазнаў нашага госця, Сэверус? — папытаў Вальдэморт.

Снэйп падняў вочы да перавернутай асобы. Усе Пажырацелі Смерці зараз глядзелі на палоннага, як калі б ім далі дазвол праявіць цікаўнасць. Фігура звярнулася тварам да свету ад каміна. Ламаным і спалоханым голасам жанчына сказала:

— Сэверус! Дапамажыце мне!

— Ах, так, — вымавіў Снэйп, калі палонная ізноў адвярнулася.

— А ты, Драка? — папытаў Вальдэморт, паглажваючы пысу змяі вольнай ад палачкі рукой. Драка рыўком трасянуў галавой. Зараз, калі жанчына абудзілася, ён не мог больш глядзець на яе.

— Але ты не наведваў яе заняткаў, — сказаў Вальдэморт. — Для тых з вас, хто не ведае, сёння ўвечар да нас далучылася Чарыці Барбэйдж, якая да нядаўняга часу выкладала ў школе Чараўніцтва і Вядзьмарства Хогвартс.

Невялікі шум падняўся за сталом. Шырокая сутулая жанчына з вострымі зубамі кракнула.

— Так… Прафесар Барбэйдж выкладала дзецям ведзьмаў і чараўнікоў усё аб маглах… што яны не дужа адрозніваюцца ад нас…

Адзін з Пажырацеляў Смерці плюнуў на падлогу. Чарыці Барбэйдж ізноў апынулася тварам да Снэйпа.

— Сэверус… вымольваю… калі ласка…

— Сіленцыо, — Вальдэморт ізноў узмахнуў палачкай, і Чарыці змоўкла, нібы ёй завязалі рот. — Не задаволеная разврашчэннем і забруджваннем розумаў дзяцей чараўнікоў, на мінулым тыдні прафесар Барбэйдж напісала палымяны артыкул у абарону бруднакровак. Чараўнікі, па яе меркаванню, павінны прыняць гэтых злодзеяў, іх веды і магію. Выраджэнне чыстакроўных, як гаворыць яна, самая прыемная тэндэнцыя… Яна жадала б усіх нас ажаніць з магламі… або, не сумняваюся, з пярэваратнямі…

На гэты раз ніхто не засмяяўся. Быў толькі голас Вальдэморта, які выпраменьваў гнеў і пагарду. У трэці раз Чарыці Барбэйдж звярнулася да Снэйпа. Слёзы скочваліся з вачэй на валасы. Снэйп абыякава глядзеў на яе. Затым яе твар ізноў знік з віду.

— Авада Кедавра.

Выбліск зялёнага свету высвяціў кожны кут пакоя. З гучным грукам, Чарыці звалілася на стол, які задрыжэў і зарыпеў. Некалькі Пажырацеляў прыскокнулі на крэслах, Драка зваліўся на падлогу.

— Абед, Наджыні, — мякка вымавіў Вальдэморт, і вялікая змея саслізнула з яго плячэй на адпалірованнае дрэва.

II. Вечная памяць

У Гары ішла кроў. Сціскаючы правую руку левай і ціха лаючыся, ён плячом адчыніў дзверы сваёй спальні. Пачулася хруст фарфору: ён наступіў на кубак халоднай гарбаты, які стаяў каля дзвярэй яго пакоя.

— Што за?..

Ён агледзеўся. На лесвіцы хаты нумар чатыры на Прайвет Драйв нікога не было. Няўжо Дадлі не мог прыдумаць жарту лепш, чым кубак з гарбатай пад дзвярамі? Трымаючы на вазе руку, з якой ішла кроў, Гары з працай сабраў кавалачкі кубка вольнай рукой і кінуў іх ва ўжо перапоўнены і без таго сметнік у яго пакою. Затым ён накіраваўся ў ванную, каб засунаць палец пад кран.