Так вось яно з «чыстай белетрыстыкай» у мяне i не выходзіць — хоцькі-няхоцькі збіваешся на ўспаміны. Захапляючыся вяснянымі песнямі i спевакамімужчынамі ў Пасынках (у рамане «Птушкі i гнёзды») i ў Ніжніх Байдунах (у вёсцы не толькі з прыдуманай маішай, як папярэдняя, але сабрапай для аповесці :t некалькіх у адну), я памятаў перш за ўсё пра сваё Загора, сваіх людзей, здалёк па часе i па адлегласці чуў іхнія галасы, бачыў воблікі. A ў іншых творах, скажам, у «Думках звычайных» ці ў некаторых замалёўках, зямляцкае гаварылася з поўнай адкрытасцю, непасрэдна. Можа, усё ўжо i сказана, што мне трэба i варта было сказаць? Думаецца i так. Але ж на працягу доўгіх, ужо i даўжэзных гадоў час ад часу ў памяці хвалююча i журботна брыніць, паўтараецца галасам! тое, што так i не хоча ісці ў нябыт. Такое проста асабістае, аднак i шчымліва неадчэпнае ў сваім праве на памяць, на нейкі глыбейшы сэнс...

Першы ўспамін, які запісваю,— не пра загорскіх спевакоў, а пра пачутае мною ў той вечар, калі ў нас на вуліцы было ціха, а песня дайшла да мяне з-за гары, дзе гасцінец, а потым могілкі, адтуль, дзе веска з дзіўнай назвай Церабостынь.

Каля нашага калодзежа, хоць неглыбокага, але з крынічна сцюдзёнай, чысценькай вадой, за плотам — на градах садок, у якім да ранняга рання застыла ў ціхоцці буйная квецень яблыняў. Пасля непазбежнага шоламу, якога я нарабіў тарахценнем круцёлкі, боўцем вядра i цішэйшым пад'ёмам ды пералівам вады ў вядро кухоннае, зноў стала так ціха, што захацелася пастаяць, памаўчаць...

I тут якраз пачулася тая далёкая песня. У ціхім юначым здзіўленні, хутчэй недаўменні, што гэта іменна там, у той, можна сказаць, загадкавай Церабостыні, спяваюць тое, што ў нас на вёсцы не гучала ніколі. Нямала песень было ў нас i рускіх, i ўкраінскіх, прынесеных бывальцамі з гарадоў, дзе хто быў у салдатах або на заробках, прынесеных i крыху збеларушчаных, азагоршчаных цераз памяць людзей, ахвочых на песню. А песня, якая пачулася мне як з-за свету, была — перш за ўсё словамі — у нашай хаце, у добра-такі растрэсеным аднатомніку Лермантава, як верш «Воздушный корабль». Тры браты, мы спявалі яе часамі, кожны сабе, але дзякуючы найстарэйшаму, Мікалаю, якому, пакуль бацькі не прывезлі нас з Адэсы ў Загора, было дванаццаць гадоў, i ён пры старэйшых братах, студэнтах, нямала чаму навучыўся. У тым ліку i песням: «Выхожу один я на дорогу», «Не дождаться мне, видно, свободы», так яны, па першых радках, запаміналіся, без назваў. Як i тая, якою я заслухаўся,— «По синим волнам океана».

I тады, каля калодзежа, у мяне было, хочацца меркаваць, не проста адно здзіўленне. А сёння, калі я думаю, як у той песні, на беларускапрасцецкія галасы, так многа спалучылася — ад Францыі (узнёсла-трагічная паэтызацыя Напалеона), цераз Аўстрыю (верш належыць Зэйдліцу, як i напісана ў падзагалоўку) i Расію (свабодны, лёгкі лермантаўскі пераклад), мне хораша i сумна бачыцца, як i ў той далёкі вечар неўсвядомлена глыбока, па-агульналюдску значна, паэтычна ўразіла мяне тая песня — кіламетраў за тры, калі напрасткі, палямі...

У гэтым, тады незвычайным, было i зусім празаічнае тлумачэнне. I з Церабостыні мужчыны служылі ў царскім войску, бывалі наездамі i жылі даўжэй у рускіх ці абруселых гарадах. Словам, i кнігі сякіятакія, i памяць былі i там, адкуль чулася песня, i не трэба было мне нават i раўнаваць, чуючы адну з любімых раптам адтуль.

Аднак было для мяне, юнака, у гэтым толькі маім i шчасліва затоеная журба, i прадчувальны сум па высокім, размашыстым на ўвесь свет, куды часамі так хацелася з нашай' вясковай... ох, не заўсёды расквечанай ды зорачнай, добранадзейнай рэчаіснасці...

Другі ўспамін, неадрыўны ад першага.

Дзе амаль цэлае, а дзе i фрагменты рускага або ўкраінскага, у той ці ў іншай меры бязгрэшна ўзятага на беларуска-вясковы лад гэта было ў той гістарычна далёкі час не толькі ў песнях мужчынскіх, у нашым Загоры. Галасістыя дзеўкі ў найбліжэйшых ад нас Маласельцах спявалі таксама i «па-руску» i «па-ўкраінску».

Цёмна-сіні двухтомнік «Украінські народні пісні», сорак гадоў таму назад прысланы з аўтографам, я к i мне хочацца, можа, i сентыментальна зацытаваць. «Дорогим Іванові Антоновичу i Ніні Мйхайлівні i всій родині — щоб вам усе життя добре співалося! — Леонід i Ніна Смілянськіі». За гэтымі шчырымі словамі старэйшага сябра, кіеўскага пісьменніка,— свае ўспаміны, якія я часткова замацаваў у эсэ «Два штормы». А тут хачу сказаць пра іншае, тут у мяне самаправерка памяці. Пры дапамозе i нашага акадэмічнага тома «Песень пра каханне», таксама саліднага, хоць i не ў святочнай, a ў рабочая, шэрай вокладцы серыйнага выданы я скарбаў народнай творчасці.

«Ляціць галка цераз балку». Песня i дастаткова вядомая на абедзвюх братніх мовах, i даўгаватая, каб было i патрэбна i зручна прыводзіць яе поўнасцю. I таму я прывяду з яе толькі адну страфу, узяўшы для параўнання з украінскага i беларускага выданняў.