Реклама полностью отключится, после прочтения нескольких страниц!
А тут журавель, узмахнуўшы крылом,
У вырай праз сэрца ляціць напралом.
Журавы з роднай Беларусі не маглі прамінуць верш паэта.
Гледзячы на славутыя персідскія кілімы стракатага і гарластага ўсходняга рынку, сын спустошанай вайной зямлі заўважае:
А цяпер пяма ў мяне і хаты,
Попел не прыкрыеш дываном.
Чужы караван ідзе «па жоўтай пустыні», і як заклінанне гучаць радкі:
Ранак мой мінскі, прыйдзі і ўзрадавай
Хоць на хвіліну зямлю чужую.
Над Сожам і Прыпяццю сёння збяры
Пах мяты л хвоі I пух зары.
Бо толькі па Радзіме зара, як з пуху!
I як жа прыемна было пачуць паэту пасля нялёгкіх паходаў недзе ля Оршы і звонкае «дзе», і густое «чаго»!
Настаў мірны час. Але Пімен Панчанка не атайбаваўся стала ў кабінеце. Дарогі і сустрэчы, новыя людзі, новыя ўражанні. Дарогі па роднай Беларусі, па неабсяжных прасторах Савецкага Саюза, дарогі ў шырокі свет. Назвы кніг народнага паэта Беларусі самі гавораць пра геаграфію дарог ягоных — «Нью-йоркскія малюнкі», «Тысяча небасхілаў», «Чатыры кантыненты».
Паэт і сёння ў дарозе, дарозе творчых адкрыццяў. Якраз напярэдадні юбілею выйшаў новы зборнік «Вячэрні цягнік», у друк падпісана кніга крытыкі і артыкулаў «На паэтычным небасхіле». Жнівеньскі нумар часопіса «Маладосць» адкрываецца падборкай ягоных новых вершаў — вершаў маладых па настрою і дасканалых па сталаму майстэрству, віртуозных, гарэзлівых, мудрых, адным словам — панчанкаўскіх.
Адна з кніг Пімена Панчанкі пазывалася нечакана свежа і акрэслена — «Кніга вандраванняў і любові», у ёй паэт прызнаўся:
Кніга вандраванняў і любові,
Я нішу цябе з юнацкіх год.
Любоў у майстра мужнага і ласкавага радка каіткрэтная: да ўсяго светлага і добрага ў свеце, што супрацьстаіць перад цемрашальнай сілай рабаўніцтва і гвалту, да вялікай нашай Радзімы, імя якой Савецкі Саюз, да найдарагой Беларусі, бо
Беларусу і ў Парыжы сняцца
Белізна бяроз і сосен медзь.
Хай жа доўга не будзе апошняй старонкі ў таленавітай кнізе самага яркага і самабытнага паэта Пімена Емяльянавіча Панчанкі!
1977
Новая кніга паэзіі Пімена Панчанкі. Новая радасць сустрэчы з даўно любым табе паэтам. Прычашчэнне і ачышчэнне, наталенне душы шчодрасцю нервовага, як аголеныя правады высокага напружання, таленту майстра няўрымсліва-ўтрапёнага, трапяткога слова. Як часта гэтым эпітэтам мы як бы даём аўтару індульгенцыю на непагрэшнасць, ставім пад забарону любую крытыку, нават нязначныя заўвагі ў адрас паэта. Майстар гэта той, хто не стамляецца ў хадзе, у пошуку, хто не жыве за кошт аднойчы знойдзенага, аднойчы адкрытага. Зараз не толькі ў вытворчасці ад прадукцыі патрабуецца знак якасці. I бывае, напрыклад, што нейкае абутковае прадпрыемства для выставак трымае некалькі майстроў, а на патоку — той жа брак, якім затавараны ўсе склады, бо не ў нагу з запатрабаваннямі часу крочыць такі абутак.
Чаму зрабіў я такое адступленне наконт прадукцыі? Здараецца яшчэ ў нас, што паэт напіша некалькі прыстойных вершаў, крытыка разбярэ гэты невялікі набытак душы і думкі на цытаванне, а новавыпешчаны маэстра піша паўсядзённую халтуру, бо ён жа знак якасці атрымаў! Альбо зусім нічога не піша, а ў перадз'ездаўскіх і з'ездаўскіх паміналаўках ідзе адпаведна алфавіту пасады і месца, адведзенага яму паслужлівай крытыкай дзесятак гадоў таму назад.
Такому паэту ўсё ясна, ён ахвотна піша сам на сябе анатацыі для выдавецкіх планаў, у інтэрв'ю сам дае ацэнкі сваім яшчэ толькі задуманым зборнікам. Яму ўсё ясна, Але і чытачу таксама ясна, што даўно паэт развітаўся з хваляваннямі, з клопатамі пра элементарную культуру ўласнага радка. Паэт не прапусціць магчымасці напомніць пра свае ранейшыя зборнікі, падсумаваць колькасць (а не якасць!) выдадзенага. Узростам яшчэ не стары, а прэтэндуе на бязгрэшнасць, на тытул майстра. Але чытача зараз цяжка правесці на мякіне. Дый вераб'і інакшыя сталі, таксама ў корме разбіраюцца! Не буду рабіць спасылак на абавязковую ў апошні час у крытыцы НТР. Духоўны рух не вымераеш ні на якія конскія сілы (няхай нават пегасавы!), запатрабаванні духоўныя і матэрыяльныя неаднолькава спатольныя.
Доўгі час Пімен Панчанка маўчаў. А калі маўчыць сапраўдны паэт, не маўчаць дасужыя да ўсяго чуткі, здагадкі, меркаванні, заключэнні мудрых галоў.
Маўчаў паэт. Тых, хто любіць паэзію, хто жыве ёю, гэта па-сапраўднаму засмучала, а той з калег, хто звык красавацца перад чытачом, у душы радаваўся — на сур'ёзнага канкурэнта меней стала, а раптам чытач пачне адносіцца да яго персоны як да адзіна непаўторнай.
Прыгадваецца, як адзін, цяпер канчаткова прызнаны самім сабой і крытыкай, паэт у маладосці прыкідваў, што калі пісаць у дзень па чатыры радкі, то за год набярэцца даволі. (Пра той час, калі будзе ўжо ісці пенсія і не трэба будзе з'яўляцца на службе, і казаць не даводзіцца — і па восем радкоў кляпаць можна!)
Пімен Панчанка ніколі не любіў арыфметыку такога плана. Тэмпераментна-імклівы па натуры сваёй, ён застаўся на нейкі час сам-насам з роздумам сваім, са сваім сэрцам, са сваім сумленнем. Не хацеў выдаваць нагара аднадзёнак, не хацеў пісаць, абы пісаць, як іншыя, абы запаўняць аддзелы паэзіі газет і часопісаў.